У Слоніме затрыманы Іван Бедка
Каля 13 гадзін у слонімскі парк пачалі збірацца людзі на Народны сход. Але перад пачаткам сходу гарадскі парк акружылі людзі ў цывільным -- супрацоўнікі мясцовай міліцыі і КДБ. Большасць з іх былі ў чорных куртках і з парасонамі.
Сход адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Як толькі ён пачаў выступленне, усе асобы ў цывільным пачалі падыходзіць да ўдзельнікаў, а потым спынілі выступленне, матывуючы гэта тым, што сход у парку райвыканкамам не дазволены. Пасля спрэчак людзей у цывільным і тых, хто сабраўся на Народны сход, акцыя была спынена, а Івана Бедку затрымалі і прывязлі ў РАУС.
Дарэчы, у гэты дзень па ўсім горадзе на прадпрыемствах і арганізацыях зрабілі працоўную суботу, а ў цэнтры горада правялі асенні кірмаш, хаця ў ранейшыя гады ён праводзіўся ў канцы кастрычніка. Журналістам, якія там працавалі, не дазвалялі фатаграфаваць і выводзілі з тэрыторыі парку.
У 15.15 стала вядома, што Іван Бедка адпушчаны з РУУС пасля складання пратаколу аб парашэнні правапарадку.
Таксама з'вілася інфармацыя, што з Карэліцкага РУУС пасля трохгадзіннага затрымання адпушчаны Іван Шэга.