У Слоніме адмоўлена ў правядзенні пікету ў падтрымку Бяляцкага
15 верасня слонімец Іван Шэга звярнуўся ў Слонімскі райвыканкам з заявай, у якой прасіў даць дазвол на пікент, прысвечаны інфармаванню жыхароў Слоніма аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі “Вясна” і яе лідэра Алеся Бяляцкага. Мерапрыемства планавалася на 8 кастрычніка.
Адказ са Слонімскага райвыканкама прыйшоў за адзін дзень да запланаванай даты –7 кастрычніка, і ўтрымліваў адмову.
У той жа дзень Іван Шэга са скаргай звярнуўся ў Слонімскую раённую пракуратуру, дзе паведаміў, што Слоніскі райвыканкам парушае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрывемствах” ад 30 снежня 1997 года, не выконваючы вызначаныя тэрміны для прыняцця рашэння і апавяшчэння заяўніка масавага мерапрыемства. Спадар Шэга таксама рыхтуе падобную скаргу і ў Гродзенскі аблвыканкам.