У Магілёве заўважана скапленне міліцэйскай спецтэхнікі
https://spring96.org/be/news/46300
2011
2011-10-08T10:19:00+0300
2011-10-08T10:19:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У раёне Магілёўскага (Быхаўскага) рынка пустая пляцоўка вечарам 7 кастрычніка была запоўнена аўтазакамі, міліцэйскімі “уазікамі” і машынай, на якой замацавана вадамётнай пушка.
Відавочцы сцвярджаюць, што вечарам з гэтай пляцоўкі данасілі п’яныя песні АМАПаўцаў. Былі выкананні спеваў “Я хочу быть с тобой”, “Група крові на рукаве” і “Кацюша”.
Недалёка ад гэтай пляцоўкі базуецца батальён АМАПа.
Магілёўскія дэмакраты падазраюць, што ўся гэта спецтэхніка можа быць ужыта сёння, 8 красавіка, падчас Народнага схода, які ў Магілёве мусіць адбыцца на стадыёне па адрасу вул. Чалюскінцаў 64В.