viasna on patreon

Слонімскіх актывістаў папярэдзілі

2011 2011-10-07T20:45:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

6 кастрычніка ў Слонімскую раённую пракуратуру быў выкліканы кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка, які ўваходзіць у склад мясцовага аргкамітэта Народнага сходу.

Паводле актывіста БХД, памочнік пракурора спадарыня Кароль папярэдзіла Івана Бедку аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Падобнае папярэджання ад спадарыні Кароль атрымаў 7 кастрычніка і актывіст Слонімскай суполкі БНФ Іван Шэга. Яго таксама выклікалі ў пракуратуру. Аб тым, што слонімскіх актывістаў папярэдзілі, намеснік пракурора прасіла паставіць свае подпісы, але яны адмовіліся.

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства