viasna on patreon

Брэсцкага актывіста АГП папярэдзілі ў пракуратуры

2011 2011-10-07T20:10:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Брэсцкай вобласці 7 кастрычніка вынесла папярэджанне Уладзіміру Вуеку, які зараз выкановае абавязкі старшыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама ўваходзіць у склад аргкамітэта Народнага сходу.

Паводле словаў актывіста АГП, супрацоўнік міліцыі прынёс яму ў партыйны офіс позву, дзе была пазначана неабходнасць з'явіцца ў абласную пракуратуру. З позвы вынікала, што Ўладзіміра Вуека выклікаюць у сувязі з запланаваным ім ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў парушэнне патрабаванняў закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У самой пракуратуры Вуеку паведамілі, што гэты выклік звязаны з планаваным 8 кастрычніка ў Брэсце Народным сходам, пасля чаго ўручылі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Актывіст АГП у пісьмовай форме выказаў нязгоду з папярэджаннем, бо пры падрыхтоўцы Народнага сходу сябры аргкамітэту кіраваліся Законам "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, а не Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя таго, Вуек адзначыў, што падчас сходу не будзе выкарыстоўвацца партыйная ды іншыя сімволіка, а таксама не будзе заклікаў да неправамерных дзеянняў з боку ўдзельнікаў мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства