Народны сход у Салігорску будуць “глушыць” афіцыйнымі мерапрыемствамі
Шэраг
афіцыйных культурна-масавых мерапрыемстваў запланваны ў Салігорску 8-га
кастрычніка а 13-й гадзіне. Дзіўным
чынам час іх правядзення супаў з часам правядзення апазіцыйнага
Народнага сходу на стадыёне “Будаўнік”.
Дакладна ў 13:00 на стадыёне “Шахцёр” пачнецца футбольны матч паміж ветэранамі
“Шахцёра” і мінскага “Дынама”, прысвечаны сёлетнім паўвекавым ўгодкам каманды
гарнякоў. Можна было паверыць у выпадковасць гэткага супадзяння, каб не
інфармацыя аб дабравольна-прымусовым наведванні матчу школьнікамі ды
навучэнцамі гораду.
У гэты ж час у школах гораду адбудуцца святкаванні Дня маці, які ў Беларусі
адзначаецца толькі праз тыдзень. Па словах бацькоў, інфармацыя аб правядзенні
адпаведных мерапрыемстваў з’явілася толькі 7-га кастрычніка. Адміністрацыі школ
у тэрміновым рэжыме складалі спісы ўдзельнікаў “салодкіх сталоў” ды праграмы
канцэртаў для “абавязковага” наведвання іх бацькамі вучняў.
Мясцовыя праваабаронцы атрымліваюць і больш трывожныя сігналы. Салігорскія
студэнты мінскіх ВНУ паведамляюць аб ціску напярэдадні Народнага сходу з боку
адміністрацыяў. Некаторым з іх, пакуль толькі вусна, абвесцілі нават аб
адлічэнні за ўдзел у ранейшых пратэстных акцыях.