viasna on patreon

Яшчэ адзін брэсцкі актывіст пакараны за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход

2011 2011-10-07T19:24:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні (што складае 70 тысяч рублёў), прызнаўшы вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання). Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка. Пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі Вадзім Рабцэвіч ноч перад судом знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

Нагадаем, што ўвечары 3 кастрычніка ў Брэсце супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесніка старшыні гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Лявонція Чыпурных, таксама падчас распаўсюду інфармацыі пра Народны сход. На наступны дзень Чыпурных быў асуджаны на пяць сутак адмінісатртыўнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства