У Оршы арганізатараў Народнага сходу папярэдзілі
Старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага Сходу ў Оршы Мінай Карніенка і сябра гэтага ж аргкамітэта Мікалай Дзямідаў, якія прадстаўляюць Аршанскую арганізацыю партыі «Справядлівы свет», 7 верасня па тэлефоне атрымалі запрашэнне з'явіцца ў Аршанскі ГАУС. Прыбыўшы на месца, арганізатары даведаліся, што ў міліцыі пытанняў да іх няма, а ёсць у гарадзкой пракуратуры, ім тут жа быў прапанаваны міліцэйскі аўтамабіль, каб прыехаць туды на транспарце.
Старэйшы
памочнік пракурора г. Орша Д. Кубракоў
вынес арганізатарам Народнага сходу афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці
парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Дзямідаў
і Карніенка папярэджанне падпісваць адмовіліся, матывуючы сваю адмову тым, што
Народны сход праводзіцца на падставе Закона “Аб рэспубліканскіх і мясцовых
сходах”, а таму на яго не распаўсюджваюцца палажэнні закона “Аб масавых
мерапрыемствах”.
Таксама
памочнік пракурора пацікавіўся ў арганізатараў прыблізнай колькасцю ўдзельнікаў
сходу.
Арганізатары
Народнага сходу ў Оршы лічаць, што такім шляхам сілавыя структуры і ўлады
спрабуюць аказаць на іх ціск напярэдадні заўтрашняй акцыі.