viasna on patreon

Школьнікі Полацка абавязаны правесці заўтрашнюю суботу ў школе

2011 2011-10-07T17:41:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Полацкі аддзел адукацыі «рэкамендаваў» школам горада зрабіць заўтрашні суботні дзень «падоўжаным» для школьнікаў. Фактычна, дзеці абавязаны будуць правесці ў школе час з раніцы і да двух гадзін дня.

У звычайным варыянце па некалькі ўрокаў і факультатываў у суботу ёсць толькі ў 10-11 класаў, але да дванаццаці-гадзіны дня старшакласнікі вольныя. Дзеці малодшага і сярэдняга звяна прыходзяць у школу ў суботу для заняткаў у гуртках і секцыях або на спецыяльна арганізаваныя мерапрыемствы, якія звычайна не займаюць больш за дзве гадзіны.

Старшакласнікам некалькіх школ класныя кіраўнікі і адміністрацыя заявілі, што яны абавязаны адсядзець ў школе пэўны час для сваёй жа карысці, каб выпадкова не апынуцца «не на тым месцы не ў той час», гэта значыць на галоўнай гарадской плошчы падчас запланаванага Народнага сходу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства