viasna on patreon

У Бярозе Народны сход адменены

2011 2011-10-07T17:33:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

У Бярозе на паседжанні каардынацыйнай рады была адменена падрыхтоўка да Народнага сходу. Аб прычыне гэтага рашэння паведаміў  каардынатар па падрыхтоўцы масавай акцыі Сяргей Аліхвер.

Пад час раздачы ўлётак і размовы з людзьмі актывістам стала зразумела, што людзі не гатовы да ўдзелу ў Народным сходзе. Яны не адмаўляліся ад улётак, але гаварылі, што па розных прычынах не змогуць удзельнічаць у мерапрыемстве.

Па словах Сяргея Аліхвера, не выключна, што сход будзе падрыхтаваны да 8 лістапада.  У планах рады гэта ёсць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства