viasna on patreon

На месцы правядзення Народнага сходу ў Гомелі адбудзецца кірмаш

2011 2011-10-07T17:28:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny-schod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія ўлады вырашылі на адзінай пляцоўцы, дазволенай для правядзення масавых мерапрыемстваў, правесці 8 кастрычніка кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі. Тым часам менавіта на гэтай пляцоўцы было запланавана правядзенне Народнага сходу. Кірмаш будзе працаваць з 9 да 16 гадзінаў. Гарвыканкам паведамляе, што ў месцах правядзення кірмашоў будуць усталяваны кантэйнеры для смецця і прыбіральні.

У гэты ж дзень, 8 кастрычніка, улады падрыхтавалі «сюрпрыз» для навучэнцаў і студэнтаў: па прад'яўленню студэнцкага білета ў гэты дзень можна будзе бясплатна наведаць палац Румянцавых і Паскевічаў, карцінную галерэю Вашчанка, музей гісторыі Гомеля, кінатэатры імя Калініна і «Кастрычнік», і нават лядовы каток на Рэчыцкай шашы.

Варта заўважыць, што студэнтаў адміністрацыі вузаў папярэдзілі пра магчымыя рэпрэсіі за ўдзел у Народным сходзе, і прапанавалі, як альтэрнатыву, наведаць выставы ды музеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства