viasna on patreon

Уладзімір Шанцаў абскарджвае папярэджанне пракуратуры

2011 2011-10-07T16:05:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Магілёве Уладзімір Шанцаў абскардзіў афіцыйнае папярэджанне раённай пракуратуры. Адпаведную заяву палітычны дзеяч падаў у Магілёўскую абласную пракуратуру.

Нагадаем, што ўчора Уладзімір Шанцаў быў папярэджанны пракуратурай Ленінскага раёна за подпісам пракурора Сніткова аб недапушчальнасці дзеянняў, якія могуць парушыць закон “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”.  У выпадку парушэння гэтага заканадаўства актывіст папярэджваўся аб адказнасці.

Уладзімір Шанцаў лічыць, што такімі папярэджаннямі ўлада хоча перашкодзіць у правядзенні Народнага сходу, які мусіць адбыцца заўтра, 8 кастрычніка.

“Сцвярджэнні пракурора Сніткова аб тым, што я магу парушыць заканадаўства пры падрыхтоўцы Народнага сходу нічым не падмацаваныя. Мы кіруемся выключна нормамі закона. Хто правяраў і даказаў, што арганізатары парушальнікі гэтага закона? Калі б сход быў прымеркаваны рамонту дарог, ці іншай сацыяльнай тэматыцы, то на яго бы ніхто не звярнуў увагу, там жа дзе ёсць палітыка – адразу пачынаюцца перашкоды”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Тым часам сябра аргкамітэту не верыць у тое, што Магілёўская абласная пракуратура адменіць папярэджанне, аднак адстумаць ад арганізацыі запланаванага сходу не збіраецца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства