viasna on patreon

Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)

2011 2011-10-07T11:51:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ebadi_shirin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру

Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру

"Сітуацыя праваабаронцаў па ўсім свеце застаецца крытычнай. Прыкладам таму служыць сітуацыя майго сябра і калегі, беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, арыштаванага 4 жніўні гэтага года, які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай.
Дыктатары трымаюцца адзін за аднаго, тое ж павінны рабіць і мы! Міжнародная супольнасць павінна не толькі выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх распараджэнні сродкі па абароне правоў чалавека і дэмакратыі, але і ўзмацняць іх, рашуча і згуртавана.
Што ж такое дыялог, калі ён не заснаваны на павазе правоў чалавека і ўсіх тых, хто абараняюць іх, часта з рызыкай для ўласнага жыцця?
Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну".

Падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 5 кастрычніка ў Брусельскім офісе Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Шырын Эбадзі, якая прыехала ў Брусель па запрашэнні кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, таксама згадала справу Бяляцкага, узяўшы ў рукі яго партрэт: "Хачу сказаць таксама з нагоды сітуацыі ў Беларусі. Гэта фатаграфія майго беларускага калегі Алеся Бяляцкага. У дадзены момант ён знаходзіцца ў турме ", - заявіла Шырын Эбадзі. "Мяне вельмі засмуціла вестка пра тое, што дзве дзяржавы сябра Еўрапейскага Саюза, Літва і Польшча, дапамаглі беларускім уладам арыштаваць Алеся Бяляцкага", - дадала яна.

Шырын Эбадзі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зрабіла заяву па справе Алеся Бяляцкага (відэа)
Заява Шырын Эбадзі па справе Алеся Бяляцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства