viasna on patreon

Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

2011 2011-10-06T17:32:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/laurouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Архітэктар Ірына Лаўроўская

Архітэктар Ірына Лаўроўская

На пачатку верасня бягучага года на афіцыйным сайце Брэсцкага гарвыканкама быў змешчаны дакумент “Генеральны план Брэста. Карэкціроўка”. Аднак, як адзначыла архітэктар Ірына Лаўроўская (на фота), дадзены дакумент не дае магчымасці паўнавартаснага азнаямлення з усімі дэталямі градабудаўнічых рашэнняў, якія запланаваны.

Таму сама Ірына Лаўроўская, а таксама каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк, праваабаронца Раман Кісляк і віцэ-прэзідэнт сусветнай арганізацыі стажораў і стыпендыянтаў ААН Валерый Фамінскі накіравалі ў гарвыканкам зварот, у якім просяць працягнуць тэрмін абмеркавання генеральнага плана і выключыць пры гэтым любы фармалізм. Справа ў тым, што ўжо 28 верасня некаторыя дзяржаўныя СМІ змясцілі інфармацыю, што скарэктаваны генеральны план развіцця Брэста ўзгоднены ва ўсіх установах  на мясцовым узроўні, па ім адбыліся “грамадскія слуханні” і ён накіраваны ў адпаведныя міністэрствы.

Адначасова ініцыятары зварота зладзілі “круглы стол” па згаданай тэме, запрасіўшы на яго архітэктараў, распрацоўшчыкаў плана, зацікаўленых гэтай праблемы людзей і журналістаў. У выніку гарадскія ўлады вымушаны былі прызнаць паспешлівасць свайго рашэння і 5 кастрычніка абвесцілі, што грамадскае абмеркаванне будзе працягнута да канца гэтага месяца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства