Ян Мельнікаў арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі пра Народны сход
https://spring96.org/be/news/46203
2011
2011-10-06T15:56:35+0300
2011-10-06T15:56:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/aryshtant.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 5 кастрычніка, падчас раздачы улётак пра Народны сход на прахадной Мінскага аўтамабільнага заводу (МАЗ) быў затрыманы актывіст Ян Мельнікаў. Сёньня суд Завадскога раёну горада Мінска асудзіў яго на 5 сутак арышту.
На Яна Мельнікава склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання”, хоць нормы закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і не распаўсюджваюцца на Народныя сходы, якія рэгулююцца законам РБ “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.Тым не меньш суддзя Алена Някрасава пакарала актывіста арыштам у 5 сутак.