viasna on patreon

Рабочыя “Магілёўхімвалакно” баяцца падпісвацца за ініцыятывы “Гавары праўду!”

2011 2011-10-06T15:23:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Пра гэта паведамляе актывіст кампаніі Аляскей Паўлоўскі.

“Падчас збору подпісаў пад ініцыятывай за зніжэнне цэнаў у крамах на 20% на прыпынках каля ААТ ”Магілёўхімвалакно” я сутыкнуўся з праблемай – рабочыя прадпрыемства спрэс адмаўляліся ставіць свае подпісы, хаця на словах падтрымлівалі маю ініцыятыву”, - гаворыць Аляксей.

“Пасля таго, як я папрасіў назваць прычыны адмовы, усе як адзін пачалі прыгадваць выпадкі, калі за ўдзел у “маўклівых” акцыях пратэсту было звольнена некалькі чалавек з іхняга прадпрыемства. Акрамя гэтага з калектывам “Магілёўхімвалакно” стала працуюць ідэолагі, якія ўнушаюць людзям адказнасць (у тым ліку звальненне з працы) у выніку іх удзелу ў рознага кшталту ініцыятывах”, - працягвае Аляксей Паўлоўскі.

Актывіст “Гавары праўду!” адзначае, што збіраецца ініцыяваць спецыяльны выпуск газеты, у якім будзе тлумачыць людзям іхныя правы і развейваць страх, які засеў у галовах рабочых.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі ініцыяваў зварот да прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з просьбай знізіць цэны ва ўсіх крамах на 20%. Нагодай для гэтага сталі публікацыі ў дзяржаўных СМІ, якія адзначалі, што менаваіта на столькі працэнтаў умацаваўся рубель адносна даляра. Аднак цэны ў крамах на 20% так і не знізіліся. Пад ініцыятывай падпісалася больш за 100 чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі БРСМ, “Белай Русі”, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама рабочыя і служачыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства