Зьміцера Шурхая зьнялі зь цягніка ў Баранавічах
https://spring96.org/be/news/46196
2011
2011-10-06T14:23:20+0300
2011-10-06T14:23:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каардынатара аргкамітэту стваранай партыі БХД Зьміцера Шурхая зьнялі з цягніка ў Баранавічах супрацоўнікі міліцыі і спэцслужбаў.
Шурхай ехаў з Берасьця ў Менск па ўласных справах, аднак каля 12
гадзінаў у Баранавічах міліцыянты змусілі яго сысьці зь цягніка і завялі
ў лінейны аддзел міліцыі на чыгуначнай станцыі.
Па тэлефоне Зьміцер паведаміў, што яго быццам бы западозрылі ў перавозе нейкіх улётак.
“Выстаўляюць парушэньне закону па правядзеньне масавых мерапрыемстваў.
Як яны гэта абгрунтуюць я ня ведаю, бо ў мяне ніякіх улётак няма, але
сяджу ў міліцыі, пакуль яны з некім раяцца па тэлефоне. Пакуль што
пратакол не складалі”, - паведаміў Шурхай.