viasna on patreon

Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

2011 2011-10-06T11:37:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marozau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Марозаў пасьля дапамогі міліцыі. Фота БелаПАН.

Уладзімір Марозаў пасьля дапамогі міліцыі. Фота БелаПАН.

Пракуратура Першамайскага раёна Менска адмовілася заводзіць крымінальную справу па факце збіцця пенсіянера Уладзіміра Марозава 6 ліпеня супрацоўнікмі міліцыі.

У пастанове Пракуратуры, якую нядаўна атрымаў заяўнік, паведамляецца, што 6 ліпеня пад час патрулявання тэрыторыі каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі, дзе намячалася праведзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, намеснік начальніка адзела міліцыі Першамайскага РУУС Менска В. Шафікаў і участковы інспектар П. Садаў заўважылі, як чалавек, што сядзеў на лаўцы, нечакана стаў падаць на тратуар. Яны адрэагавалі імгненна і хацелі прадухіліць ягонае падзенне, схапіўшы пенсіянера за абедзьве рукі.  Далей міліцэйскія фантасты цынічна апісваюць, што ўтрымаць Марозава яны не змаглі, і калі той упаў на асфальт - безпаспяхова спрабавалі яго падняць.

Затым падзеі, па версіі супрацоўнікаў міліцыі, сталі разгортвацца ў імклівым ключы: Марозаў пачаў актыўна размахваць рукамі і нагамі, захоўваючы пры гэтым маўчанне, што нагадвала міліцыянтам прыкметы эпілептычнага прыпадку. Каб Марозаў не змог прычыніць сабе шкоды, яны наваліліся на пенсіянера і ўтрымлівалі яго пэўны час у ляжачым стане. Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым сцвярджаюць, што аніякіх удараў яму не наносілі і фізічнай сілы не прымянялі. 

На гэтым фота добра бачна, як супрацоўнік міліцыі “ратуе” Марозава, надавіўшы каленам на ягонае горла.

Такая інтэрпрэтацыя падзеяў з боку супрацоўнікаў Першамайскага РУУСа. Факты ж сведчаць пра зусім адваротнае. На шматлікіх відэаматэрыялах, распаўсюджаных у інтэрнэце, добра бачна і чуваць, што пацярпелы Марозаў крычаў і стагнаў ад болю, патрабаваў спыніць гвалт да сваёй асобы. На ягоных руках заўважныя вялікія гематомы ад сілавых прыёмаў. Відаць гэтае відэа, як і шматлікія фотаматэрыялы, пракуратуру Першамайскага раёна Менска не зацікавілі, бо ісціна ім была непатрэбная. Ды і як жа інакш, калі ў пастанове аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна А. Садоўскі, не саромеючыся,  хібіць душой, калі паведамляе, што апытаць пра абставіны самога Уладзіміра Марозава не ўяўлялася магчымым. Між тым, пацярпелы некалькі разоў тэлефанаваў памочніку пракурора, каб даць адпаведныя паказаньні.

І яшчэ. Пракуратура даручыла правесці адпаведную праверку кіраўніцтву Першамайскага РУУСа, адфутболіўшы скаргу пацярпелага на разгляд яго ж душыцелям.

Яшчэ раней, каментуючы сітуацыю з Марозавым, юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч спасылаўся на артыкул 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, згодна з якім “забараняецца перадаваць скаргі грамадзянаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваецца”. У Законе ёсць толькі адно выключэнне - калі вырашэнне пытання адносіцца да выключнай кампетэнцыі дадзенага органа. Праваабаронца лічыць, што перанакіраванне скаргі Уладзіміра Марозава пракуратурай Першамайскага раёна ў Першамайскі РУУС – грубае і абуральнае парушэнне законных правоў гэтага чалавека.

Спадзяемся, што Пракуратура Менска, куды будзе накіраваная скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, знойдзе час і магчымасці, каб на самой справе, а не дэкларатыўна абараніць законнасць у канкрэтным выпадку.

Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"
Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства