viasna on patreon

Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход

2011 2011-10-05T23:32:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 кастрычніка Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне жыхароў горада пра ініцыятыву правядзення 8 кастрычніка Народнага сходу. Вынікі паказалі, што большасць апытаных жыхароў Баранавічаў нічога не чулі пра Народны сход.

Каментуючы гэты факт, старшыня аргкамітэта па правядзенні мясцовага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк паведаміў, што аргкамітэт распаўсюдзіў некалькі тысяч улётак, сабраў дастатковую колькасць подпісаў жыхароў дома 55 па вул. Баранава, д. 105А па вул. Савецкая, д. 35/2 па вул. Наканечнікава, д. 3 завулка Слясарнага. Інфармацыя пра мясцовы сход неаднаразова змяшчалася і на старонках “Intex-press”. “У дні, якія засталіся да 8 кастрычніка, мы пастараемся зрабіць як мага болей, каб людзі даведаліся і прыйшлі на мясцовы сход 8 кастрычніка ў 13.00 у стары парк горада”, -дадаў Віктар Мезяк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства