viasna on patreon

Магілёў: на аднаго дэмактывіста – два амапаўцы

2011 2011-10-05T22:37:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amapaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве колькасць амапаўцаў плануюць павялічыць на 150 чалавек. Пра гэта паведаміў супрацоўнік міліцыі на ўмовах ананімнасці. З яго словаў, у абласным цэнтры базуецца батальён АМАПу, у якім на 2010 год было каля 200 чалавек. Пасля папаўнення навабранцамі падраздзяленне павялічыцца амаль удвая.

Праваабаронца Уладзімір Краўчанка адзначае, што ў яго ёсць інфармацыя, паводле якой супрацоўнікі спецслужбаў маюць задачу недапусціць сітуацыю, якая склалася ў Лібіі, Алжыры і Егіпце.

“Паводле гэтага плана, КДБ павінна адсочваць настроі насельніцтва і любымі сродкамі прадухіляць хваляванні, якія, на думку спецслужбаў, могуць ускалыхнуць Беларусь, у тым ліку рэгіёны. З гэтай мэтай супрацоўнікам міліцыі забараняецца браць адпачынак у кастрычніку-лістападзе, загадана адгуляць яго пазней. Таму інфармацыя пра павелічэнне колькаснага складу падраздзялення АМАПу ў Магілёве лагічна выцякае з жадання ўлады кантраляваць сітуацыю”, - гаворыць Уладзімер Краўчанка.

“Вынікае, што мы - заможная дзяржава, бо можам сабе гэта дазволіць, - каментуе сітуацыю намеснік старшыні аргкамітэта Партыі Свабоды і Прагрэса Алесь Сілкоў. - Каб утрымліваць столькі сілавікоў, патрэбны велізарныя грошы. Па-другое, хачу сказаць, што ўлада знаходзіцца ў стане панічнага страху і карыстаецца прынцыпам “лепей перастрахавацца, чым недастрахавацца і пацярпець ад гэтага”. Калі раней на аднаго дэмакрата ў Магілёве быў адзін амапавец, то цяпер іх будзе два”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства