Праваабаронцы прызналі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча палітычнымі зняволенымі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі Камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі дзеючага ў Беларусі рэжыму. Да такой высновы праваабаронцы прыйшлі на падставе адмыслова праведзенага аналізу так званай “Справы анархістаў”.
Паводзе заключэньня БХК, дазенае рашэньне грунтуецца на падставе наступных высноваў:
1. Папярэдняе
следства па крымінальнай справе суправаджалася сур'ёзнымі працэсуальнымі
парушэннямі, у тым ліку правоў асуджаных. Сярод іх: адвольныя затрыманні,
парушэнне тэрмінаў і працэдур затрымання, устаноўленых Крымінальна-працэсуальным
кодэксам Беларусі, парушэнне права на абарону, парушэнне прынцыпу прэзумпцыі
невінаватасці і інш. Затрыманне І. Аліневіча ў г. Маскве і яго дастаўленне ў
СІЗА КДБ у г.Мінск ажыццяўляліся з грубымі парушэннямі устаноўленых працэдур, у
тым ліку працэдуры экстрадыцыі грамадзян з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў
Беларусь.
Асуджаныя І. Аліневіч, М. Дзядок, А. Францкевіч падчас судовага працэсу
заяўлялі аб тым, што ў дачыненні да іх падчас папярэдняга следства
выкарыстоўваліся незаконныя дзеянні: псіхалагічны ціск і катаванні. Аб
прымяненні да іх катаванняў заявілі ў судовым разглядзе і шэраг сьведкаў, якія
адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных імі на папярэднім сьледзтве (К. Коўка,
А. Жынгероўскі, І. Багачак, А. Бугаёў, С. Слюсар). Дадзеныя абставіны ў ходзе
папярэдняга следства і судовага разгляду з належнай паўнатой не правяраліся і
ім не была дадзена прававая ацэнка.
2. У ходзе судовага працэсу парушаўся прынцып роўнасці бакоў па прадстаўленні доказаў. Грубыя парушэнні правоў асуджаных даюць падставу сцвярджаць, што разгляд справы ў судзе не быў аб'ектыўным, поўным і ўсебаковым, а вынесены прысуд – неабгрунтаваны і незаконны. Вынесены пры такіх абставінах прысуд павінен быць адменены, а справа – накіравана на новы разгляд.
3. Змяшчэнне пад варту І. Аліневіча, М. Дзядка, А. Францкевіча, іх асуджэнне да такіх доўгіх, відавочна неадэкватных тэрмінаў пазбаўлення волі, пры несправядлівым разглядзе "відавочным чынам звязана з палітычнымі матывамі ўладаў".
4. РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", эксперты праваабарончай супольнасці Беларусі па выяўленых аб'ектыўных крытэрах лічаць Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, палітычнымі зняволенымі дзеючага ў Беларусі рэжыму.
Поўны тэкст заключэння па крымінальнай справе Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна, Яўгена Сілівончыка – т.зв. «Справе над анархістамі» – можна прачытаць у далучаным файле.
Файлы
- sprava-anarchistau-by.doc (0.09 Mb)