viasna on patreon

Віцебскі ўдзельнік акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу

2011 2011-10-04T22:53:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bazhkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Бажкоў

Аляксандр Бажкоў

Праз тры месяцы пасля затрымання і пакарання адбыўся паўторны працэс у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе Аляксандра Бажкова прызналі невінаватым.  Гэта адзіны выпадак, калі пратэстоўцу ўдалося абскардзіць рашэнне райсуду ў Віцебскім абласным судзе, бо скаргі астатніх былі адхіленыя.

Справу Аляксандра Бажкова, затрыманага 6 ліпеня падчас руху з плошчы Перамогі пад воплескі, разбіраў суддзя Кастрычніцкага райсуду Эрнэст Марцірасян. Ён прызнаў хлопца невінаватым і скасаваў адміністратыўную справу ў адрозненне ад сваёй калегі Іны Грабоўскай, якая 7 ліпеня прысудзіла  штрафы  15-ці жыхарам Віцебску за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Пастанову Іны Грабоўскай спадар Бажкоў абскардзіў у абласным судзе.

“Судздзя Ірына Смалякова адхіліла тры скаргі, пададзеныя ў абласны суд. Такім чынам, штрафы , прысуджаныя Усеваладу Жураўлёву, Уладзіміру Мацьвееву і Улляне Хлашчанковай, засталіся неаспрэчаныя. Астатнія  затрыманыя 6 ліпеня  вырашылі ў абласны суд не звяртацца, бо штрафы падаліся ім неістотнымі ў грашовым вымярэнні  - усіх дзяўчат Іна Грабоўская аштрафавала на адну базавую велічыню, а ўсіх хлопцаў – на дзве. Дамагчыся паўторнага перагляду ўдалося толькі Аляксандру Бажкову”, - гаворыць юрыст Аляксей Гаўруцікаў, які дапамагаў хлопцу складаць скаргу.

Падчас акцыяў маўклівага пратэсту  і непасрэдна пасля іх у Віцебску былі затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек. Некаторых адпускалі без складання пратаколаў, а некаторым прысуджалі штрафы, часам досыць вялікія. Да прыкладу, віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяну Севярынец у Кастрычніцкім райсудзе аштрафавалі на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства