viasna on patreon

Бабруйскія ідэолагі агучылі спіс “табу”

2011 2011-10-04T17:06:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адной з апошніх планёрак у гарвыканкаме ідэолагам прадпрыемстваў і ўстаноў Бабруйска былі дадзеныя ўстаноўкі наконт таго, на якія тэмы “папярэдзіць падначаленых”.

Адна з галоўных прычын галаўнога болю мясцовых кіраўнікоў – надыходзячы Народны сход.

З крыніцы ў гарвыканкаме бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ідэолагам далі загад папярэдзіць людзей, што маўляў “8 кастрычніка адбудзецца нешта страшнае і грандыёзнае!” Таксама на прадпрыемствах і ва ўстановах трэба адсочваць з’яўленне газеты “Праўда Магілёўшчыны” (з інфармацыяй пра сход) і неадкладна знішчаць яе.

Яшчэ адна арыгінальная “пужалка” зверху – “мы адсочваем сайты, па якіх вы лазіце нават дома”. Ідэолагі параілі людзям заходзіць толькі на сайты кшталту “аднакласнікаў” ці кулінарных рэцэптаў.

Таксама хвалюе ідэалагічны апарат пашырэнне шэрагаў будучай партыі “Белая Русь” свежай крывёй. Маладых спецыялістаў папярэдзілі, што павышэння па працы можна нават не чакаць, пакуль яны не ўступяць ў прапрэзідэнцкую арганізацыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства