Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” на працы чытаць забаронена
https://spring96.org/be/news/46081
2011
2011-10-04T14:33:00+0300
2011-10-04T14:33:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/59962.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікам шостай штогадовай канферэнцыі “Дзелавы інтэрнет”, якая праходзіла ў Менску 3-4 кастрычніка, быў прадэманстраваны так званы “чорны спіс” нацыянальных інтэрнэт-рэсурсаў, карыстаньне якімі забаронена ва ўсіх дзяржаўных установах краіны.
Спіс абмежаванага доступу да інтэрнэт-рэсурсаў фармуецца аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) у адпаведнасьці з пастановай №11/1 ад 26 чэрвеня 2010 года.
У "чорны спіс" па стане на пачатак кастрычніка бягучага года трапілі сайт праваабарончага цэнтру "Вясна", “Хартыя'97”, "Беларускі партызан", а таксама электронны абменнік валют “Пракаповіч” ды блог Яўгена Ліпковіча ў livejournal.