viasna on patreon

Гомельскі грамадзкі актывіст Андрэй Аксёнаў аспрэчвае накладзены на яго штраф за ўлётку як за "перыядычынае выданьне"

2006 2006-06-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усё пачалося з таго, што міліцыя выняла ў Андрэя Аксёнава  аднаго з гомельскіх грамадзкіх актывістаў  улётку ў колькасьці адной штукі. З-за гэтай улёткі (аб гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС) адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну Гомеля вынесла А. Аксёнаву папярэджаньне за "распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных" (частка 3 артыкула 172 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях).
Сп. Аксёнаў зьвярнуўся са скаргай у суд Чыгуначнага раёну, які вырашыў вярнуць яму газэту "Таварыш"  якая таксама была вынятая ў колькасьці аднаго асобніка,  аднак папярэджаньне за ўлётку не адмяніў. Чарговая скарга была накіраваная ўжо ў абласны суд. Аднак і абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пакінула рашэньне раённага судзьдзі без зьмяненьня.
Чаму А. Аксёнаў настойліва абскарджвае, здавалася б, нязначнае спагнаньне? Сітуацыю камэнтуе Леанід Судаленка  старшыня гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб'яднаньня "Прававая ініцыятыва": "Ва ўсіх падобных выпадках, накладаючы папярэджаньні ці штрафы, адміністратыўныя камісіі і суды лічаць, што распаўсюднікі парушылі частку 1 артыкула 26 Закону аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. Аднак у гэтым артыкуле вызначаны патрабаваньні да выдавецкіх дадзеных пэрыядычных выданьняў. А ўлёткі і падобная друкаваная прадукцыя звычайна зьяўляюцца разавымі, непэрыядычнымі выданьнямі  і сэнс абскарджаньня ў тым, каб давесьці, што яны ўвогуле не падпадаюць пад дзеяньне гэтага артыкулу".
Таму А. Аксёнаў мяркуе падаць, у адпаведнасьці з працэдурай абскарджаньня, другую скаргу на рашэньне раённага судзьдзі - цяпер у наглядным парадку, старшыні абласнога суду, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства