viasna on patreon

У Гародні працягваецца прэсінг на “маўклівых пратэстоўцаў”

2011 2011-10-03T15:12:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні працягваецца прэсінг на былых удзельнікаў “маўклівых пратэстаў”. Грамадскі актывіст Андрэй Сургайліс занепакоены сітуацыяй, якая склалася вакол яго асобы. Нагадаем, што раней Андрэй быў затрыманы і аштрафаваны за ўдзел у акцыі “маўклівага пратэсту”. Таксама Гарадзенскім гарвыканкамам яму было адмоўлена ў правядзенні пікету на сацыяльную тэму: “Супраць павышэння цэн і збяднення насельніцтва”.

На Андрэя Сургайліса ідзе пастаянны прэсінг з боку праваахоўных органаў. Напярэдадні кожнай серады (дня, калі звычайна адбываюцца “флэшмобы”) яго кватэру наведваюць праваахоўнікі ў цывільным альбо міліцыянты папярэджваюць праз тэлефон аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Нядаўна актывісту было даведзена пра тое, што непажадана, каб ён браў ўдзел у Народным сходзе, а яшчэ праз два дні невядомыя залілі клеем дзвярны замок яго кватэры. Андрэй Сургайліс абураны такімі дзеяннямі і перажывае за сваіх родных, якія разам з ім адчуваюць псіхалагічны ціск з боку ўлады.    

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства