Аляксандру Казуліну забаранілі спатканьні са сваякамі
https://spring96.org/be/news/4604
2006
2006-06-09T10:00:00+0300
2006-06-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта стала вядома ад адвакатаў былога кандыдата на прэзыдэнта. Паводле адвакатаў, сьледчыя адмовіліся патлумачыць прычыну гэтага рашэньня.
Адвакаты і сваякі Аляксандра Казуліна зьвязваюць забарону спатканьняў з блізкім судовым працэсам над палітыкам, паведаміла Радыё Свабода.
Сьледзтва ў справе Казуліна вядуць супрацоўнікі сьледчага камітэту Менскай гарадзкой міліцыі. Былы кандыдат на прэзыдэнта абвінавачваецца ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў. З 25 сакавіка Аляксандра Казуліна трымаюць пад вартай у Жодзінскай турме.