Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў
Жодзінская міліцыя ў выканкамаўскай газеце размясціла аб'яву, у якой «патлумачыла», кім могуць прадстаўляцца злачынцы, якія збіраюцца пранікнуць ў жыллё. Ёсць сярод гэтых катэгорый і зборшчыкі подпісаў.
«В связи с участившимися случаями противоправных деяний с проникновением в жилище граждан под видом работников социальных и коммунальных служб, служителей культа, а также для различного сбора подписей под несуществующие проекты Жодинский ГОВД предупреждает: будьте бдительны, не открывайте двери незнакомым людям!», -гаворыцца ў аб'яве, размешчанай ў № 76 (2353) ад 28 верасня 2011 г. газеты «Жодзiнскiя навiны».
Зараз у горадзе актыўна збіраюцца подпісы за правядзенне Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка. Сваёй аб'явай міліцыя запалохвае грамадзян, перашкаджаючы збору подпісаў за правядзенне гэтага мерапрыемства.