viasna on patreon

У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў

2011 2011-10-03T13:01:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tychynaandrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладафронтавец Андрэй Тычына

Маладафронтавец Андрэй Тычына

Бараніць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча ад катаванняў за кратамі салігорская моладзь збіраецца праз масавыя мерапрыемствы.

Заяўка на правядзенне адпаведнага пікету была накіравана мясцовым маладафронтаўцам Андрэем Тычынай у раённы выканаўчы камітэт. Правядзенне запланаванага мерапрыемства прызначана на 20 кастрычніка на пляцоўцы каля ўнівермагу “Салігорск”.

Па словах Андрэя Тычыны, будуць скарыстаныя ўсе легальныя магчымасці для выказвання сваёй пазіцыі па справе Змітра Дашкевіча. Калі мясцовыя ўлады не пайдуць насустрач, салігорскія маладафронтаўцы абяцаюць давесці сваю інфармацыю да грамадства праз іншыя метады негвалтоўнага супраціву.

Нагадаем, што Змітра Дашкевіча арышытавалі напярэдадні 19-га снежня 2010 года і пазней асудзілі на 2 гады зняволення. Ад моманту знаходжання маладзёна за кратамі праваабаронцы стала атрымліваюць інфармацыю аб ужыванні катаванняў у дачыненні да яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства