Лідзкія ўлады забаранілі Народны сход
https://spring96.org/be/news/46033
2011
2011-10-03T12:59:24+0300
2011-10-03T12:59:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У адказе арганізатарам Народнага сходу гаворыцца, што пададзеная заява не адпавядае артыкулу 5 Закона РБ “Аб масавых мэрапрыемствах”, ёй не пазначана, хто забясьпечвае ахову людзей падчас мэрапрыемства.
Адзін з арганізатара “Народнага сходу” Ўладзімер Круцікаў, кажа, што ў
Лідзе сабралі неабходную колькасьць подпісаў, каб правесьці сход, і
зараз дэмакратычныя актывісты будуць зьбірацца і вырашаць, як дзейнічаць
далей.
Народны сход заплянаваны ў Менску і ў рэгіёнах 8 кастрычніка.