viasna on patreon

Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

2011 2011-10-03T12:30:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brescki-viesnik-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары дзяржаўнай газеты “Брестский вестник”(№39), заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам, надрукаваны артыкул Валерыя Дзеркача “Много шума из ничего”.

Публікацыя прысвечана таму, як недзяржаўныя выданні рэгіёна (“Брестский курьер“ і “Брестская газета”) праінфармавалі сваіх чытачоў пра рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, якое тычыцца жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай.

Чатыры гады таму Абрамава была затрымана за тое, што развешвала сінія стужкі на вадасцёкавых трубах, і асуджана на 5 сутак адміністратыўнага арышту (нібыта за лаянку). Пра жудасныя ўмовы свайго знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС г.Брэста яна распавяла адразу пасля свайго вызвалення ва ўласным артыкуле, надрукаваным у газеце “Брестский курьер“. Пазней, калі ўсе скаргі Інгі Абрамавай у судовыя інстанцыі былі адхіленыя, менавіта згаданая публікацыя была прыкладзена да звароту ў Камітэт ААН.

У сваім артыкуле Валерый Дзяркач паведамляе, што гэты Камітэт, як і іншыя ўстановы ААН, не прымае акты, абавязковыя для выканання, таму, на думку карэспандэнта дзяржгазеты, выглядае смешным, калі журналісты называюць гэту арганізацыю аўтарытэтнай і прававой. “Праблема ААН у тым, што ў прынцыпе не існуе ніякага “міжнароднага права” і гэтым паняццем тлумачыцца пустое мноства”, - распавядае аўтар, які, магчыма, не здагадваецца пра ісаванне Артыкула 8 Канстытуцыі РБ. У ім гаворыцца, што “Рэспубліка Беларусь прызнае прыарытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства”.

У артыкуле Дзяркач таксама наракае на журналістаў недзяржаўных выданняў за тое, што яны ў сваіх публікацыях не даюць поўную і дакладную інфармацыю, “апусціўшыся да скажэння фактаў”. Але што гэта за факты, аўтар артыкула ў газеце гарвыканкама не ўзгадвае. Адметна, што рэдакцыя “Брестского вестника” змясціла публікацыю Валерыя Дзеркача толькі ў друкаваным нумары, а на сайце газеты яна не выстаўленая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства