Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка
https://spring96.org/be/news/46024
2011
2011-10-02T20:37:00+0300
2011-10-02T20:37:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/statkev-backa-nast.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1 кастрычніка прадстаўнікі грамадскасці горада Баранавічы павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, які 35 гадоў працаваў выкладчыкам гісторыі, з Днём настаўніка.
Віктар Паўлавіч, бацька палітзняволенага Мікалая Статкевіча, пачынаў сваю працу настаўнікам гісторыі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна, але найбольш часу працаваў у СШ № 13 г.Баранавічы.
Госці размаўлялі з Віктарам Паўлавічам пра вызваленне палітвязняў, сацыяльна-палітычнае становішча ў краіне, рост цэнаў і, канешне, пажадалі яму здароўя і найхутчэй сустрэцца з сынам.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да віншаванняў Віктара Паўлавіча з Днём настаўніка і зычыць душэўнай моцы і як мага хутчэй пабачыць сына на волі.
Фота: у гасцях Статкевіча-старэйшага