viasna on patreon

У Брэсце забароненыя пікеты ў падтрымку палітзняволеных

2011 2011-10-02T22:02:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Брэсцкі прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі, які з’яўляецца намеснікам старшыні РАА “Перспектыва”, атрымаў адказ з мясцовага гарвыканкаму наконт правядзення шэрагу пікетаў з патрабаваннем свабоды для палітычных зняволеных, спынення катаванняў і пераследу актывістаў па палітычных матывах.

 

Пікеты планавалася праводзіць у вечаровы час з 1 па 5 кастрычніка ў найбольш ажыўленых месцах горада, сярод якіх – плошча Леніна, праспект Машэрава, бульвар Касманаўтаў, вуліца Пушкінская.

 

У адказе Брэсцкага гарвыканкаму заборона гэтых акцый тлумачыцца тым, што пікеты мусілі прайсці на пляцоўках, які не прадуглеждваюць правядзенне такіх мерапрыемстваў. Акрамя таго, да заяўкі на пікеты не былі прыкладзеныя дамовы з органамі унутраных спраў, установамі аховы здароўя (“хуткая дапамога”) і камунальным прадпрыемствам, што адказвае за вываз смецця.

 

Як паведаміў Віктар Чайкоўскі, дзве пляцоўкі, якія брэсцкія ўлады вызначылі для правядзення пікетаў, для гэтых мэтаў не прыдатныя: стадыён “Лакаматыў” месціцца ў прыватным жылым сектары і агароджаны вялікім заборам, а пляцоўка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў фактычна знаходзіцца ў лясным масіве. Таму, па словах Чайкоўскага, ён і іншыя ініцыятары пікетаў будуць дамагацца правядзення акцый, каб жыхары Брэста ведалі пра існаванне ў Беларусі палітзняволенных, супраць якіх ужываюцца катаванні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства