Канчатковыя вынікі выбараў у Віцебску: штрафы, адсідкі, звальненьні
https://spring96.org/be/news/4602
2006
2006-06-09T10:00:00+0300
2006-06-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэпрэсіі супраць апанэнтаў рэжыму падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі былі найбольш жорсткімі за ўсю гісторыю віцебскага палітычнага руху з 1989 года. Такая выснова напрошваецца пасьля падвядзеньня мясцовымі дэмсіламі агульнага выніку вядомых фактаў перасьледу.За чатыры месяцы выбарчай кампаніі ўлады спагналі з апазыцыйна настроеных віцьбічаў 9,5 мільёнаў рублёў штрафаў. Яшчэ паўтара мільёна было скарыстана на аплату знаходжаньня арыштаваных у ізалятары часовага ўтрыманьня і адвакацкія паслугі. 15 чалавек пабывалі "на сутках". Агулам яны адседзелі пад арыштам 91 дзень. Тры асобы былі звольненыя з працы, а адна студэнтка адлічаная з вышэйшай навучальнай установы, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.