viasna on patreon

«Папяровая» дыскрымінацыя

2011 2011-10-01T12:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шклоўскі завод газетнай паперы працягвае прадаваць сваю прадукцыю па розных спісах — у адным фіксаваны кошт для дзяржаўных выданняў, у другім — для недзяржаўных — кошты з біржы.

«Розніца паміж коштамі для дзяржаўных і для недзяржаўных выданняў складае дзесьці 80%, — паведамілі прэс-службе БАЖ у аддзеле маркетынгу Шклоўскага заводу газетнай паперы. — Дзяржаўным СМІ мы прадаем па дзярждамове, астатнія купляюць на біржы — то бок, фактычна, на аўкцыёне».

Дакладных лічбаў на заводзе не назвалі. Але, калі ўлічыць, што ў маі 2011 года тона паперы маркі «О» для дзяржаўных газет ў пераводзе на долары ЗША каштавала каля 580-і, то для недзяржаўных СМІ яе кошт зараз мусіць быць пад 1.000 долараў.

Пры гэтым не варта забывацца і на іншыя аспекты «роўных умоваў гаспадарання». Так, напрыканцы жніўня Савет міністраў вызначыў парадак бюджэтнай падтрымкі 25-і дзяржаўных выданняў — ад «Советской Белоруссии» да «Журнала специального назначения».

Усе гэтыя захады дзяржавы ў дадатак да кепскай фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне ставяць недзяржаўныя СМІ літаральна на мяжу выжывання.

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства