На волі першы са зняволеных экс-кандыдатаў у прэзідэнты
https://spring96.org/be/news/46014
2011
2011-10-01T20:35:30+0300
2011-10-01T20:35:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vus1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 1 кастрычніка з Магілёўскай калоніі №15 вызвалены Дзмітрый Ус, асуджаны да пяці з паловай гадоў зняволення за арганізацыю “масавых беспарадкаў” 19 снежня 2010 года ў Менску. Пра яго вызваленне праваабаронцам стала вядома са словаў Марыны Адамовіч, жонкі палітвязня Міколы Статкевіча.
Дзмітрый Ус вызвалены паводле ўказа Лукашэнкі пра памілаванне.
За кратамі працягваюць заставацца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч.