viasna on patreon

У маршы адмовілі, а пасля забаранілі

2011 2011-10-01T13:15:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Усяго за некалькі гадзін да меўшага адбыцца 30 верасня у Брэсце маршу супраць гвалтоўных знікненняў арганізатар гэтай акцыі Раман Кісляк атрымаў з мясцовага гарвыканкама ліст, у якім паведамлялася пра забарону мерапрыемства.

Яшчэ 24 верасня Раман Кісляк атрымаў з гарвыканкаму адмоўны адказ на сваю заяўку на правядзенне маршу супраць гвалтоўных зьнікненняў, аднак праваабаронца вырашыў абскардзіць гэтае рашэнне ў аблвыканкаме і пракуратуры. У сваіх скаргах ён звярнуў ўвагу на тое, што гарадскія чыноўнікі адказалі не па сутнасці заяўкі, бо ў законадаўстве прадугледжвае дазвол альбо забарону мерапрыемства, а не “адмову ў правядзенні” (як было пазначала ў лісце гарвыканкаму).

Скарга ў аблвыканкаме была разгледжана аператыўна і намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэту Леанід Цупрык паведаміў Кісляку, што адмову ў правядзенні маршу трэба ўспрымаць менавіта як забарону акцыі. А днём 30 верасня (за некалькі гадзінаў да запланаванага мерапрыемства) праваабаронцу выклікалі ў Брэсцкі гарвыканкам, дзе перадалі ліст ад намесніка старшыні гэтай установы Вячаслава Хафізава. У ім гаворыцца, што папярэдняя заяўка была разгледжана па сутнасці і ў правядзенні маршу было адмоўлена. Далей у лісце прыводзіліся вытрымкі з “Нового словаря русского языка под редакцией Т.Ф.Ефремова”, з якой вынікае, што словы “запрещать” і “отказывать” у рускай мове маюць падобнае значэнне. Такім чынам, паведамляецца ў лісце гарвыканкама, пасля разгляду заяўкі Раману Кісляку было адмоўлена (забаронена) правядзенні масавага мерапрыемства.

Брэсцкі праваабаронца збіраецца абскарджаваць гэтае рашэнне ў судовым парадку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства