viasna on patreon

Ліст падтрымкі Мікіце Сасіму ад прадстаўнікоў супольнай грамадзкасьці г. Сьветлагорска і Сьветлагорскага раёну

2006 2006-06-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ПЦ "Вясна" дасланы ліст у падтрымку Мікіты Сасіма, моладзевага актывіста, несправядліва асуджанага, якога міжнародная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня:

Сасіму
Мікіце Эрнэставічу,
вул. Брэсцкая, д. 258А, СІЗА № 6, камэра № 54, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласьць, 225320

Прадстаўнікі супольнай грамадзкасьці, неабыякавыя жыхары г. Сьветлагорска і Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць) далучаюцца да ўсіх, хто ўжо выказаў свой пратэст супраць Вашага ўтрыманьня ў зьняволеньні. Мы таксама шчыра зычым Вам моцы духу, мужнасьці і здароўя, якія так неабходныя зараз.
Дух Свабоды непераможны! Моцнай веры ў Дабро, Праўду і Справядлівасьць!

Віктар Ахрамчук, сябра грамадзкага абяднаньня "БНФ "Адраджэньне".
Вадзім Болбас, старшыня рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі Партыі БНФ.
Ларыса Грушэўская, грамадзянка.
Кірыл Ксянзоў, старшыня суполкі "Сьветлагорскія студэнты" Менскай гарадзкой арганізацыі грамадзкага аб'яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ).
Мікалай Лагута, старшыня Сьветлагорскай раённай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Ян Маслоўскі, сябра грамадзкага аб'яднаньня "Грамадзянскі форум".
Тэльман Масьлюкоў, старшыня рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі ТБМ.
Сьвятлана Міхальчанка, першы сакратар Сьветлагорскага раённага камітэта Партыі камуністаў беларускай.
Міхаіл Наскоў, сакратар суполкі "Сьветлагорскія студэнты" Менскай гарадзкой арганізацыі ТБМ.
Аляксандр Харланчук, намесьнік старшыні рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі ТБМ.
(Усяго  25 подпісаў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства