viasna on patreon

Магілёўскага маладафронтаўца Сяргея Нягаціна дапыталі як сьведку па справе Маладога фронту ў абласной пракуратуры

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Сяргея Нягаціна, сьледчы пракуратуры Здрок прапанаваў адказаць на дваццаць выкладзеных на паперы пытаньняў адносна дзейнасьці Маладога фронту, ягонага кіраўніцтва, колькасьці сяброў ды праведзеных мерапрыемстваў. Грамадзкі прадстаўнік Сяргея Нягаціна праваабаронца Аляксандар Каралёў, зазначыў, што сьледчы быў наўзьдзіў карэктным, а сам допыт прайшоў без канфлікту.

Спадар Нягацін паведаміў Радыё Свабодзе, што паводле сьледчага, па справе Маладога фронту ў Магілёўскай вобласьці праходзяць як сьведкі сямёра асобаў. Абласная пракуратура праводзіць допыты на загад рэспубліканскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства