Гэтым тыднем Камiтэт па нормах i стандартах Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП) каторы ўжо раз вернецца да разгляду "беларускага пытання"
У чэрвенi спаўняецца роўна шэсць гадоў, як тры беларускiя прафсаюзы накiравалi ў МАП скаргу пра парушэнне сваiх правоў з боку выканаўчай улады. Доўгiя шэсць гадоў МАП спрабуе накiраваць беларускi ўрад на шлях iсцiнны, ды толькi ўсё марна. I нават уключэнне Беларусi ў спецпараграф за парушэнне правоў прафсаюзаў, што само па сабе зяўляецца выключнай мерай, якую прымяняе МАП да недысцыплiнаваных краiнаў-членаў арганiзацыi, станоўчага эфекту не дало, паведамляе pahonia.promedia.by.
Таму на гэтым тыднi Камiтэт па стандартах i нормах, паседжанне якога пройдзе ў рамках летняй сесii МАП, якая адкрылася ў Жэневе, вернецца да беларускай праблемы. Праблема настолькi балючая для мiжнароднай арганiзацыi, што нават старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк, якi ўнесены ў спiс 36 неўяздных у краiны Еурапейскага Саюза беларускiх чыноўнiкаў, у Жэневу усё-ткi паехаў для справаздачы.
А вось прадстаўнiкоў незалежных прафсаюзаў у склад афiцыйнай дэлегацыi не ўключылi. Аднак лiдэр Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук на сесiю патрапiць, праўда, у складзе дэлегацыi мiжнароднай канфедэрацыi свабодных прафсаюзаў. З чым паехау лiдэр БКДП у Жэневу, пра гэта з Аляксандрам Ярашуком гутарыў карэспандэнт pahonia.promedia.by Юрый Коба.
- Гэта той выпадак, якi сведчыць: наш урад не прадпрымае нiякiх мераў па выпраўленнi сiтуацыi. Вось i атрымлiваецца, што год пры годзе МАП мусiць уключаць у павестку дня пытанне пра парушэнне правоў беларускiх прафсаюзаў, найперш незалежных прафсаюзаў. Пазiцыя беларускiх уладаў выклiкае шкадаванне не толькi ў нас: мiжнародная супольнасць таксама не радуецца таму, што вымушаная пастаянна вяртацца да "беларускага пытання".
- Цi значыць цяперашняя канферэнцыя, што МАП ушчыльную падышла да таго, каб рэкамендаваць краiнам-членам МАП аб'явiць эканамiчны байкот Беларусi?
- Я не хачу загадваць наперад. Трэба памятаць, што Беларусь не прадпрымае нiякiх крокаў дзеля выпраўлення сiтуацыi. Тым самым беларускi ўрад адкрыта iгнаруе асноўныя канвенцыi МАП. I МАП разумее, наколькi небяспечнае для Беларусi падобнае iгнараванне.
Калi ўрад не адмовiцца ад парочнай практыкi ўмешвацца ў справы прафсаюзаў, МАП мае ў сваiм арсенале апошнi сродак уздзеяння параграф 33. Не ведаю, цi прымяняўся гэты параграф у практыцы МАП за ўсю гiсторыю iснавання арганiзацыi&
Увогуле, сiтуацыяй на Беларусi занепакоеная не толькi МАП. З вялiкай заклапочанасцю пра Беларусь гаварылi i ўдзельнiкi паседжання камiтэта Мiжнароднай канферэдэрацыi свабодных прафсаюзаў 18-19 траўня, дзе прысутнiчаў i я. I хоць асноўная гаворка iшла пра магчымае аб'яднанне МКСП i Сусветнай канферэрацыi працы, удзельнiкi сустрэчы гаварылi пра неабходнасць прымаць неадкладныя меры па выпраўленню сiтуацыi на Беларусi. Але я не бяруся загадваць, якiя наступствы могуць паследаваць за ўнясеннем краiны ў параграф 33.
- З чым едзеце ў Жэневу Вы?
- Умяшальнiцтва ў справы прафсаюзаў узмацнiлася адразу пасля леташняй канферэнцыi МАП i прызначэння кантрольнай мiсii МАП, якая была на Беларусi ў студзенi гэтага года. На зьездзе ФПБ Аляксандар Лукашэнка даў прамыя ўказаннi на знiшчэнне незалежных прафсаюзаў нафтахiмiчнай прамысловасцi. Тады i пачаўся новы этап эскалацыi з мiжнароднай супольнасцю. На розных этапах нападкам падвяргалiся арганiзацыi прадпрыемства "Гродна Азот", унiтарнага прадпрыемства "Лёс", дзе адмiнiстрацыя аказвала цiск на пярвiчку Свабоднага прафсаюза Беларускага.
Самыя апошнiя факты: на Бабруйскiм заводзе трактарных дэталяў i агрэгатаў адмiнiстрацыя прымушае сваiх работнiкаў выходзiць са складу СПБ, пагражаючы ў адваротным выпадку непрацягненнем працоўных кантрактаў.
Насамрэч, фактаў шмат, i з кожным днём iх становiцца ўсё больш.
- I ўсё ж, якой крывёю можа абярнуцца для Беларусi цяперашнi разгляд "беларускага пытання"?
- Не хачу загадваць. У дадзеным выпадку мы не маем iлюзiяў, што канчатковай мэтай беларускiх уладаў зьяўляецца знiшчэнне незалежнага прафсаюзнага руху. Нашая мэта захаваць незалежныя прафсаюзы. Мы наўмысна не апелюем да мiжнароднай супольнасцi з мэтай увесцi эканамiчныя санкцыi супраць краiны. Але па сумным вопыце iншых краiнаў можна здагадвацца, што гэтым усё хутчэй за ўсё i скончыцца.