Ананімная публікацыя ў "Советской Белоруссии" супярэчыць закону і прынцыпам журналісцкай этыкі
"Найгоршым узорам савецкай журналістыкі" назваў шэф-рэдактар расійскага выдавецкага дома "КоммерсантЪ" У. Барадулін артыкул у газеце "Советская Белоруссия" ад 30 траўня. Ананімныя аўтары гэтай публікацыі дапусцілі беспрэцэдэнтна грубыя выказванні на адрас журналісткі Наталіі Грыб - нашай суайчынніцы, якая падрыхтавала для "КоммерсантЪ" матэрыял на тэму беларуска-расійскага "газавага супрацьстаяння". "Да асабістых знявагаў на адрас журналістаў апускацца ні ў якім выпадку нельга, як бы адміністрацыя Лукашэнкі& ні ціснула на рэдакцыю", - заявіў У. Барадулін у інтэрв'ю "Белгазете".
Артыкул у "СБ" называўся "Об источниках и источнице" і ўяўляў сабою своеасаблівы адказ на публікацыі ў "Ъ", у якіх расійская газета распавядала пра верагодны канфлікт у беларуска-расійскіх стасунках у выпадку павышэння коштаў на газ. Аўтарам адной з публікацый выступала Наталія Грыб. Менавіта яе абрала "Советская Белоруссия" у якасці аб'екту для знявагаў. Вось цытата з артыкула "Об источниках и источнице": "Высосанная из чьего-то пальца сенсация, оказывается, принадлежит& обычной специалистке по высасыванию, которая сейчас, понятное дело, нуждается, озабочена и потому берется за самую грязную работу. А ведь сколько это сочинение девицы Гриб, заказанное и оплаченное по тарифам обочины славной улицы Тверской, наделало в Минске шуму и разговоров!.."
Шэф-рэдактар "КоммерсантЪ" у інтэрв'ю "Белгазете" пракаментаваў гэтыя выказванні наступным чынам: "Яны паступілі няправільна не толькі з с пункту гледжання закона, але і з пункту гледжання элементарнай журналісцкай этыкі...
Тая кампанія, якую развязала "СБ" у дачыненні да "Коммерсанта", абурае. Я на гэтую газету магу павесіць такія ж самыя ярлыкі, якія яна павесіла на нас. Каля яна зневажае сваіх калег, я адмаўляю "СБ" у прафесіяналізме&"
Цалкам артыкул "Владислав Бородулин: "?#152;сточник в Кремле - В.В. Путин" можна знайсці ў рубрыцы "СМІ пра СМІ" на сайце БАЖ.
Дарэчы, згаданая публікацыя ў "СБ" сталася прадметам абмеркавання і на 6-м з'ездзе БАЖ, які адбыўся ў мінулую пятніцу. Гэты артыкул і падобныя да яго ўзоры працы дзяржаўных мас-медыя сталіся адной з галоўных нагодаў для прыняцця "Маніфесту сумлення", у якім дэлегаты заклікалі калегаў "усвядоміць усю глыбіню адказнасці, якую журналісты нясуць перад грамадствам" і "абвясцілі сваю адданасць прынцыпам прафесійнай журналістыкі і журналісцкай этыкі", паведаміла прэс-служба БАЖу.