viasna on patreon

У Жлобіне адміністратыўная камісія раённага выканаўчага камітэта аштрафавала мясцовага маладзёвага актывіста Эдуарда Зялянкова на 62 тысячы рублёў

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 чэрвеня ў Жлобіне (Гомельская вобласьць) адміністрацыйная камісія раённага выканаўчага камітэта пастанавіла аштрафаваць Эдуарда Зялянкова  мясцовага маладзёвага актывіста  за налепкі "Дастаў!". Адна жанчына з камісіі спрабавала давесьці, што калі Эдуард не расклейваў налепкі, то, прынамсі, намазваў на іх клей. Трое мясцовых хлопцаў былі затрыманыя міліцыяй і супрацоўнікамі КДБ і абвінавачаныя ў расклейваньні налепак з надпісам "Дастаў!". Як раней паведамляла прэс-служба Асамблеі НДА, штрафы ўжо былі накладзеныя і на іншых з затрыманых.

Распавядае Э. Зялянкоў: "У паказаньнях іншых хлопцаў, якія былі затрыманыя, запісана, што менавіта я гэтыя налепкі не расклейваў. І пры затрыманьні ў мяне налепак не выявілі. Тое ж самае я патлумачыў на паседжаньні камісіі. Аднак участковы міліцыянт сьцьвярджаў, што я нібыта таксама іх клеіў".

Старшыня камісіі А. Губарэвіч сказаў, што паказаньні аднаго міліцыянта важней, чым іншых асобаў, і камісія пастанавіла аштрафаваць 22-гадовага навучэнца тэхнікума на 62000 рублёў за "распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў".

На меркаваньне Эдуарда, пра ўзровень працы камісіі сьведчыць наступны факт. Хвілінаў празь 15 пасьля пачатку разгляду справы адна з кабетаў заявіла: "Кожны з іх вінаваты: адзін трымаў налепку, другі  пэндзаль, трэці  намазваў клей". Эдуарду давялося адказаць, што калі б жанчына больш уважліва азнаёмілася з матэрыяламі справы, яна б заўважыла, што налепкі былі самаклейныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства