viasna on patreon

Інавацыйны Фонд Прававых Тэхналёгіяў (Менск) выдаў зборнік "Няўрадавыя арганізацыі: прававыя падыходы, міжнародны досьвед"

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтая публікацыя ўключае тэксты па розных аспэктах прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Эўропе і краінах СНД. Матэрыялы для выданьня былі ласкава прадстаўленыя Міжнародным Цэнтрам Некамэрцыйнага Права (http://icnl.org/index.htm).Сярод іншага, у кнізе асьвятляецца роля няўрадавых арганізацыяў у грамадзтве, права на свабоду абяднаньняў у кантэксьце эўрапейскага разуменьня правоў чалавека ды практыкі Эўрапейскага суда па правах чалавека. Асобная ўвага надаецца прававому статусу і разнастайным арганізацыйна-прававым формам няўрадавых арганізацыяў на прыкладзе Заходняй Эўропы, аналізуецца таксама і заканадаўства усходнеэўрапейскіх краінаў, датычнае стварэньня й дзейнасьці розных відаў няўрадавых арганізацыяў. Аўтары зборніка падрабязна дасьледуюць фэномэн партнэрства паміж дзяржавай і няўрадавымі арганізацыямі, юрыдычныя мэханізмы яго афармленьня, эўрапейскую палітыку і практыку ў гэтай галіне, а таксама даюць рэкамэндацыі па рэалізацыі канкрэтных мэханізмаў такога партнэрства. У зьмесьце гэтага навукова-папулярнага выданьня ёсьць блёк тэкстаў, прысьвечаных мэханізмам дзяржаўнага фінансаваньня няўрадавых арганізацыяў і пытаньням падатковага статусу непрыбытковай дзейнасьці.

Мэта гэтага выданьня  азнаёміць зацікаўленую беларускую грамадзкасьць з актуальным замежным досьведам, прававымі падыходамі і прыкладамі рэфармаваньня некамэрцыйнага заканадаўства.

Выданьне адрасаванае асобам, якія займаюцца распрацоўкай законапраектаў, парлямэнтарам, навукоўцам, практыкуючым юрыстам некамэрцыйных арганізацыяў. Яно павінна зацікавіць выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычных факультэтаў, а таксама будзе карысным для кіраўнікоў і супрацоўнікаў грамадзкіх абяднаньняў.

З тэкстамі, якія ўвайшлі ў зборнік, можна азнаёміцца на сайце Інавацыйнага Фонду Прававых Тэхналёгіяў http://lawtrend.org/ru/content/index/278_0.html

Друкаваная вэрсія публікацыі таксама даступная бясплатна. Па зьвестках прэс-службы Асамблеі НДА, атрымаць выданьне можна, скіраваўшы запыт на адрас ngo_belarus@yahoo.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства