Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
https://spring96.org/be/news/45331
2011
2011-08-23T09:17:00+0300
2011-08-23T09:17:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
Агляд найбольш заўважных на мінулым тыдні падзеяў і больш гучных фактаў у галіне правоў чалавека - у “Хроніцы пераследу”.
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – сябра рады праваабарончага цэнтру Вясна і юрыст Уладзімір Лабковіч, а таксама кіраўнік філіі «Вясны» ў Берасці Уладзімір Вялічкін.
У музычных паўзах – “Зніч”.
Слухаць выпуск:
https://spring96.org/sites/default/files/2011-08-23_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3