viasna on patreon

У Мазыры забаранілі правядзенне любых пікетаў у патрымку палітвязняў

2011 2011-08-17T18:03:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapunua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі райвыканкакм адмовіў усім заяўнікам у правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных у Беларусі. Гэта стала вядома  17 жніўня, хаця адказ быў адпраўлены па пошце яшчэ 12 жніўня.

Ва усіх адказах пазначана адна прычына: - "з 22 па 27 жніўня на стадыёне “Спартак” будуць праводзіцца трэніровачныя заняткі навучэнцаў установы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва №1 г. Мазыра”. Падпісаў адмоўны адказ на правядзенне пікетаў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк.

Мазырскія праваабаронцы замаўлялі пікеты на 22, 23 і 27 жніўня ў падтрымку А. Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных у Беларусі на стадыёне “Спартак” – месцы, прызначаным для гэтых мерапрыемстваў рашэннем Мазырскага райвыканкама.   А. Кавальчук (БХД) і  Р. Крывіцкі ( Рух За Свабоду), пасля двух адмоўных адказаў, падавалі заявы на пікеты на стадыёне “Палессе” ў Мазырскім раёне в. Козенкі, з выкананнем усіх патрабаванняў  закона "Аб масавых мерапрыемствах" і рашэння Мазырскага райвыканкама "Аб прызначэнні  месцаў  для правядзення  мітынгаў, сходаў, вулічных шэсцяў  і пікетавання".

Праваабаронца Уладзімір Целяпун  зьбіраецца аскарджваць рашэнне ў пракуратуры, Гомельскім аблвыканкаме і ў Гомельскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства