Дзевяты памілаваны фігурант па справе 19 снежня - Уладзімір Хамічэнка
https://spring96.org/be/news/45163
2011
2011-08-15T10:47:07+0300
2011-08-15T10:47:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hamichenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзевятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 году стаў Уладзімір Хамічэнка. У калоніі №19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакаранне, заявілі, што Уладзімір Хамічэнка адбыў па месцы жыхарства ў сувязі з памілаваннем.
13 жніўня на свабоду выйшлі Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Васіль Парфянкоў, Уладзімір Яроменак, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Квяткевіч. Прозвішча яшчэ аднаго памілаванага заставалася невядомым.
Уладзімір Хамічэнка быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках).