viasna on patreon

Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-10T17:30:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shirin_ebadi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іранская праваабаронца і юрыст Шырын Эбадзі

Іранская праваабаронца і юрыст Шырын Эбадзі

10 жніўня вядомая іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) сумесна з ПЦ “Вясна”.

Спадарыня Шырын Эбадзі стала першай сусветна вядомай асобай, што адгукнулася на заклік праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Алеся Бяляцкага, які ў 2007-ым годзе таксама вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.

Намаганнямі FIDH, віцэ-прэзідэнтам якой з’яўляецца спадар Бяляцкі, паручальніцтвы ў падтрымку беларускага праваабаронцы будуць збірацца сярод вядомых асобаў ва ўсім свеце.

Шырын Эбадзі (Shirin Ebadi, нарадзілася 21 чэрвеня 1947г. у іранскім горадзе Хамадан) - іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэат прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто (2001), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2003) “за ўклад у развіццё дэмакратыі і барацьбу за правы чалавека, асабліва жанчынаў і дзяцей у Іране”. Ганаровы доктар шматлікіх заходніх універсітэтаў, у тым ліку ўніверсітэтаў Таронта, Брытанскай Калумбіі, Аўстралійскага каталіцкага і іншых. Жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі.      

Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства