viasna on patreon

Беларускі суд асудзіў індуістку з Расіі

2002 2002-08-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянка Расіі Натальля Салаўёва прызнаная вінаватай у парушэнні беларускага заканадаўства аб парадку правядзення мітынгаў і пікетаў. Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска вынес ёй папярэджанне.
Спадарыня Салаўёва была затрыманая міліцыяй 17 жніўня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе ў гэты час праходзіў пікет мінскай суполкі індуістаў супраць рэлігійнага прыгнёту ў Беларусі і супраць законапраекта «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Спадарыня Салаўёва з'яўляецца каардынатарам па сувязям з адзінаверцамі ў расійскай арганізацыі індуістаў. Яна прысутнічала на акцыі ў якасці назіральніка.
На суде яна заявіла, што кіраўніцтва яе канфэсіі ў Расіі «занепакоена сітуацыяй, у якой апынуліся беларускія браты-адзінаверцы, суполка якіх не рэгіструецца на працягу шасці год, якія апынуліся пад нахабным ціскам з боку ўладаў». У той жа час, прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага Камітэту Алег Гулак, які абараняў Натальлю Салаўёву, адзначыў, што ў дзеяннях ягонай падабароннай няма складу правапарушэння, паколькі яно не трымала ніякіх плакатаў, не агучвала лёзунгаў, паводзіла сабе так, як і належыць паводзіць сабе назіральніку.
Аднак суддзя Таццяна Паўлючук прызнала Натальлю Салаўёву вінаватай, грунтуючыся неа сведчаннях міліцыянтаў аб тым, што правапарушальніца «пела рэлігійныя песні».
У бліжэйшы час адбудуцца суды над іншымі затрыманымі падчас гэтай акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства