viasna on patreon

На другой за дзень акцыі пратэсту ў Брэсце затрыманыя два чалавекі

2011 2011-07-28T10:29:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзве акцыі маўклівага пратэсту прайшлі 27 ліпеня ў Брэсце.

На першую, каля ўваходу на Калгасны рынак, да 13.00 сабралася прыкладна 20 чалавек. Яны стаялі невялікімі групамі, хадзілі, размаўлялі і разышліся ў 13.30. За тым, што адбываецца назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і людзі ў цывільным. Апошніх было некалькі дзесяткаў. Вялася відэаздымка.

На другую акцыю да 19.00 каля кінатэатра "Беларусь" прыйшло таксама каля 20 чалавек - тыя, хто не ведаў аб пераносе часу і месца яе правядзення. У 19.30 сем чалавек адзначылі заканчэнне акцыі апладысментамі. Двое з іх былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў форме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства