viasna on patreon

Дар’я Корсак наведала мужа ў калоніі

2011 2011-07-27T16:29:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітычны зняволены Аляксандр Атрошчанкаў у захапленні ад тых людзей, якія выходзяць на маўклівыя акцыі пратэсту. Знаходзячыся ў калоніі “Віцьба –3”, былы прэс-сакратар Андрэя Саннікава сочыць за падзеямі ў краіне.

Па словах Дар'і Корсак  яе словах, побытавыя ўмовы у калоніі жорсткія. Вада вельмі дрэннай якасці, а гарачая адсутнічае ўвогуле. Аляксандр вельмі схуднеў за гэтыя некалькі месяцаў.

- Калі я бачыла яго ў траўні, ён ўжо быў худы, а цяпер зусім схуднеў, нягледзячы на тое, што паводле ягоных словаў ён з’ядае ўсю ежу, якая яму даецца. Я так разумею, што яе проста не хапае для нармальнай вагі. Настрой ў яго добры – ён трымаецца бадзёра і прасіў перадаць, што ён не збіраецца выходзіць любым коштам. Толькі на тых умовах, пра якія мы заўсёды кажам – гэта павінна быць не памілаванне. А зняццё ўсіх абвінавачванняў.

Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на чатыры гады зняволення за ўдзел у мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства